Кот Клаўдыі Шыфер стаў галоўнай зоркай на паказе фільма "Аргайл"

Клаўдыя Шыфер і Чып

Клаўдыя Шыфер і Чып / wireimage.de

Кот Клаўдыі Шыфер стаў галоўнай зоркай на паказе фільма "Аргайл". Супермадэль прынесла Чыпа, паколькі ён таксама зняўся ў камедыі, пастаўленай яе мужам. І кот прыцягнуў усю ўвагу фатографаў, аператараў і проста журналістаў. Яго можна было разгледзець праз выпуклы пластыкавы ілюмінатар у заплечніку з фірмовымі для фільма ўзорамі ў выглядзе ромбаў (ён выглядаў нібы касманаўт у ракеце перад стартам). Чып адсунуў на другі план такіх галівудскіх зорак, як Сэмюэль Л. Джэксан, Брайс Далас Ховард і Генры Кавіл, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Прэм'ера шпіёнскай камедыі прайшла на Лестэр-сквер у Лондане. У фільме Чып выканаў ролю Алфі, ката, які належыць аўтарцы шпіёнскіх раманаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі