Кожны чацвёрты шлюб у Беларусі заключаецца з замежнікамі

Кожны чацвёрты шлюб у Беларусі заключаецца з замежнікамі

Кожны чацвёрты шлюб у Беларусі заключаецца з замежнікамі. Часцей за ўсё — з грамадзянамі Расіі. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на кіраўніцу Палаца грамадзянскіх абрадаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Юлію Кочыну.

Па словах чыноўніцы, гэта звязана з "падобнымі ў беларусаў і расіян духоўна-маральнымі, маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі" і тым, што шмат беларусаў працуе ў Расіі, дзе яны сустракаюць "другую палавінку".

Таксама беларусы ў 2021 годзе часцей жаніліся ці выходзілі замуж за прадстаўнікоў афрыканскіх краін. У апошні час фіксуецца больш шлюбаў з грамадзянамі Ірака, Ірана і Лівіі.

Па даных Белстата, у 2021 годзе ў Беларусі зарэгістравана 59 649 шлюбаў. Развялося 34 тысячы пар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі