"КП у Беларусі" пачала знікаць з гіпермаркетаў
"КП у Беларусі" знікла з гіпермаркета Green у Dana Mall. Яна была на гэтым месцы заўсёды, кажа слухачка Еўрарадыё. А цяпер там прадаюцца "Мінская праўда", "АіФ" і "Антэна".
Ужо больш за год газету "КП у Беларусі" не пускаюць у "Белсаюздрук" і "Белпошту", набыць яе можна было толькі ў буйных крамах. У сераду ўдзень кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка ў відэазвароце з нагоды трагедыі на Якубоўскага ў Мінску (там падчас перастрэлкі загінулі айцішнік і афіцэр КДБ) прыгразіў уласнікам крамаў, дзе "прадаюцца так званыя баявыя лісткі". На жаль, намёк быў больш чым празрысты. Сайт "КП у Беларусі" быў заблакаваны яшчэ раніцай 29 верасня.
Па звестках Еўрарадыё, не пагадзілася браць газету для распаўсюду і сетка "Віталюр".
У газеты "КП у Беларусі" ёсць тэлеграм-канал, заблакаваць які немагчыма: @kpbel
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.