Краўчук не выключыў, што Украіна выйдзе з мінскага фармату перамоваў

Краўчук не выключыў, што Украіна выйдзе з мінскага фармату перамоваў

Украіна можа адмовіцца ад мінскага фармату перамоваў наконт Данбасу, калі вырашыць, што ён не даё плёну Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай дэлегацыі экс-прэзідэнт Леанід Краўчук.

"Але калі мы ўбачым, што гэта ці спроба неяк адысці ад галоўнага пытання пра мір на Данбасе або спроба схаваць свае сапраўдныя намеры, я буду падтрымліваць, не толькі падтрымліваць, а сам буду прасіць — выходзіць з мінскага фармату, таму што ўсё ўжо было зроблена, каб яго рэанімаваць, але, на жаль, не атрымалася. Значыць, трэба шукаць іншыя фарматы",перадае ТАСС словы Краўчука.

На думку афіцыйнага Кіева, змена фармату можа азначаць змену ў складзе  бакоў і павышэнне статусу ўдзельнікаў. Краўчук не выключае, што фармат перамоваў можа быць пашыраны, калі іх перанясуць у адну з еўрапейскіх краін. Альбо ў перамовах могуць быць задзейнічаныя больш высокапастаўленыя асобы, каб рашэнні цалкам адпавядалі нормам міжнароднага права і былі абавязковымі для выканання.

Са сваёй пазіцыяй Украіна, па словах Краўчука вызначыцца пасля магчымых сустрэч паміж прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а таксама паміж Пуціным і ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім

Раней Краўчук назваў Аляксандра Лукашэнку васалам Пуціна і заявіў пра неабходнасць перанесці перамовы з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі