Крэмль: Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і краінамі ЕС — гэта яе ўнутраная справа

Крэмль: Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і краінамі ЕС — гэта яе ўнутраная справа

Увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму з краінамі ЕС ды іншымі дзяржавамі — гэта ўнутраная справа Беларусі. З такой заявай выступіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Пяскоў удакладніў, што ўвядзенне бязвізавага рэжыму афіцыйны Мінск узгадняў з Масквой. Разам з тым, ён не змог сказаць, калі і на якім узроўні адбывалася ўзгадненне.

"Пры прыняцці такіх рашэнняў, безумоўна, адбудоўваецца ўвесь працэс такім чынам, каб выключыць праецыраванне падобнага бязвізавага рэжыму на нашу мяжу", — цытуе interfax.by словы прадстаўніка Крамля.

Таксама Пяскоў заявіў, што не гатовы адказаць на пытанне, ці будзе Масква браць прыклад з Мінска ў абвяшчэнні бязвізавага рэжыму.

9 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе грамадзянам 80 краінаў знаходзіцца ў Беларусі без візаў на працягу пяці дзён. Пры гэтым яны павінныя прыбыць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Як даведалася Еўрарадыё, гэты ўказ набудзе моц 11 лютага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі