Крэмль чакае хуткай выдачы Баўмгертнера

Урад Расіі спадзяецца, што Мінск у хуткім часе перадасць Маскве затрыманага ў Беларусі генеральнага дырэктара “Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера. Пра гэта паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на памочніка прэзідэнта Расіі Юрыя Ушакова.

“Чакаем, што гэтага расійскага грамадзяніна перададуць Расіі. Гэты працэс трошкі зацягваецца, але ўчорашнія словы прэзідэнта Беларусі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытанне будзе ў бліжэйшы час вырашана”, — заявіў Ушакоў.

Нагадаем, у чацвер Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не выключае экстрадыцыі гендырэктара “Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера пры ўмове, што будзе праведзена неабходнае расследаванне ў межах закона.

"Калі расійскія следчыя будуць зацікаўленыя ў экстрадыцыі адпаведнага затрыманага, які намі быў затрыманы, то я тут не бачу адмысловых перашкодаў. Мы абсалютна за яго не трымаемся. Калі сапраўды па законе разбяруцца, а на тым баку шкода каласальная, і яна бачная няўзброеным вокам. Таму, калі раптам спатрэбіцца, мы не павінны перашкаджаць і гэтаму. Трэба зрабіць усё, каб мы разам з расіянамі даследавалі гэты канфлікт, і што за ім стаіць. А за ім стаіць велізарная шматмільярдная сума грошай, страчаных Беларуссю і Расіяй, і вызначаныя высокапастаўленыя жулікі ў Расійскай Федэрацыі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі