Крытыка Лукашэнкі Андрэя Суздальцава не звольнілі з Вышэйшай школы эканомікі

Андрэй Суздальцаў / Радыё Свабода
Андрэй Суздальцаў / Радыё Свабода

25 чэрвеня праўладны тг-канал абвясціў, што з расійскага НДУ "Вышэйшая школа эканомікі" звальняюць дацэнта Андрэя Суздальцава. Маўляў, рэктар ужо распарадзіўся падрыхтаваць дакументы, а звальненне звязана з тым, што палітолаг ужо шмат гадоў паслядоўна крытыкуе Аляксандра Лукашэнку.

Еўрарадыё вырашыла праверыць гэту інфармацыю. Сам Суздальцаў адмовіўся ад каментароў Еўрарадыё, падкрэсліўшы пры гэтым, што тэма для яго вельмі важная. Тады мы патэлефанавалі на факультэт сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ, дзе выкладае Суздальцаў.

— Намеснікам дэкана ён не працуе даўным-даўно, — адказваюць там. — Але ў цяперашні момант Андрэй Суздальцаў працуе на факультэце. Вы можаце зайсці на наш сайт і паглядзець інфармацыю пра Андрэя Іванавіча.

У раскладзе заняткаў за 28 чэрвеня паказана, што дацэнт Суздальцаў правядзе два заняткі ў zoom-канферэнцыі.

Критика Лукашенко Андрея Суздальцева не уволили из Высшей школы экономики

Праз свае погляды на тое, што адбываецца ў Беларусі, палітолаг у 2006 годзе быў пазбаўлены віду на жыхарства і дэпартаваны. Было абвешчана, што ён становіць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі