Крывальцэвіч: Грамадства мусіць пратэставаць супраць "Бульбашъ-холла"
Каля народнага мемарыяла Курапаты будуюць забаўляльна-рэстаранны комплекс. Ён мае назву "Бульбашъ-холл".
Яго стваральнікі абяцаюць наведнікам "непаўторны дызайн, прастор, вытанчаную кухню і хатнюю сямейную ўтульнасць". Будаўніцтвам займаецца забаўляльная ўстанова кампанія "Наша рэстаранная група". Ёй належаць мінскія клуб-рэстаран "Тусэ", кафэ "Кушавель" і "Дача".
Археолаг Мікола Крывальцэвіч, які ўдзельнічаў у раскопках Курапатаў і быў адным з заснавальнікам таварыства "Мартыралог Беларусі", зважае на амаральнасць такога будаўніцтва:
Крывальцэвіч: "Каля Курапат, напэўна, не павінны існаваць такія ўстановы, таму што па характары Курапаты — гэта зусім іншае месца. Яно патрабуе паважлівасці, пашаны... Памяці, звязанай са смерцю вялікай колькасці людзей, нявінна забітых людзей".
На думку аднаго з аўтараў кнігі "Курапаты", грамадства мусіць выказаць сваё стаўленне да такога будаўніцтва. І найперш звярнуцца да фірмы-будаўніка з тлумачэннем амаральнасці рэстарана каля Курапатаў. У крайнім разе, кажа Крывальцэвіч, трэба актыўна байкатаваць гэты комплекс.
Фота — БелаПАН