Ксяндза са Смаргоні аштрафавалі за рэпосты "экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Яўген Учкуроніс
8 ліпеня ў Смаргоні адбыўся суд над ксяндзом Яўгенам Учкуронісам, пробашчам парафіі св. Яна Паўла ІІ. Яго абвінавачвалі ў распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Такім улады палічылі рэпосты ў "Фэйсбуку" са старонак беларускіх незалежных СМІ, якія пераследуюцца рэжымам як "экстрэмісцкія".
Святара не сталі саджаць у ізалятар і пакаралі штрафам у 20 базавых велічыняў (640 рублёў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.