Ксяндзу са Шчучынскага раёна прысудзілі арышт
У Шчучыне пад арышт адправілі ксяндза / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
На некалькі дзён адміністрацыйнага арышту асудзілі ксяндза Антонія Адамовіча — пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёна.
Як піша тэлеграм-канал "Право имеют", ксяндза абвінавацілі паводле арт. 19.11 ч. 2 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Еўрарадыё распавядала, што 13 жніўня Адамовіча выклікалі ў сельсавет, дзе яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Верагодна, у тэлефоне знайшлі падспіскі на рэсурсы, якія беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі".
Ксёндз Антоній Адамовіч — ураджэнец Гродзенскай вобласці. Ён скончыў мясцовую духоўную семінарыю. Сан святара прыняў у лістападзе 2009 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.