Кубінскім спартсменам дазволілі зарабляць вялікія грошы

Таксама ім дазволена заключаць кантракты з замежнымі клубамі. Цяпер спартсмены з Выспы Свабоды будуць атрымліваць да 80% прызавых, што ў пяць разоў перавышае ранейшую норму, перадае ВВС.



Гэтыя змены прапанаваў прэзідэнт краіны Рауль Кастра ў рамках праекту рэформаў. Такім чынам кубінскае кіраўніцтва хоча перадухіліць выпадкі невяртання спартсменаў на радзіму. Гэта асабліва актуальна для кубінскіх бейсбалістаў, якія могуць зарабляць у ЗША мільёны долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі