Культурніцкая прастора "Арт Сядзіба" спыняе сваю дзейнасць
Культурніцкая прастора "Арт Сядзіба" паведамляе пра спыненне сваёй дзейнасці. Нядаўна яна адзначыла сваё 10-годдзе.
"Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацый, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць", — напісалі ў сацсетках прадстаўнікі "Арт Сядзібы".
Кіраўнік "Арт Сядзібы" Алесь Снег быў госцем праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.
У Беларусі з ліпеня 2021-га ідзе ліквідацыя грамадскіх арганізацыяў і аб'яднанняў. Былі зачыненыя каля трох соцень арганізацый і каля дзвюх соцень былі вымушаныя зачыніцца самастойна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.