Курс долара 9 студзеня вырас яшчэ на 300 рублёў, еўра — на 330

У пятніцу, 9 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі. Па іх выніках, курс долара вырас на 300 рублёў — да 14060. Курс еўра вырас на 330 — да 16570 рублёў. Таргі расійскім рублём сёння не праводзіліся.

Нагадаем, у чацвер, 8 студзеня, курс долара вырас адразу на 960 рублёў — да 13760, курс еўра вырас на 940 рублёў — да 16240. Таргі расійскім рублём не праводзіліся.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі