Курс долара ў Беларусі 11 снежня знізіўся

Курс долара ў Беларусі 11 снежня знізіўся

У панядзелак, 11 снежня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,0367 да 2,0330 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў угору — з 2,3931 да 2,3973 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4336 беларускага рубля (8 снежня — 3,4364).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 снежня курс долара ЗША вырас з 2,0358 да 2,0367 беларускага рубля, а курс еўра знізіўся з 2,4008 да 2,3931 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі