Курс долара ў Беларусі 20 снежня знізіўся, а курс еўра вырас

Курс долара ў Беларусі 20 снежня знізіўся, а курс еўра вырас

У сераду, 20 снежня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0166 да 2,0133 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3785 да 2,3815 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4285 беларускага (у аўторак — 3,4390).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,18%.

Як перадавала Еўрарадыё, 19 снежня курс долара ЗША панізіўся з 2,0213 да 2,0166 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3801 да 2,3785 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі