Курс долара ў Беларусі 23 студзеня нязначна знізіўся
У аўторак, 23 студзеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валютаў. Курс долара ЗША нязначна знізіўся — з 1,9782 да 1,9779 беларускага рубля. Курс еўра, наадварот, вырас пасля ранейшага падзення — з 2,4187 да 2,4210 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5058 беларускага (у панядзелак — 3,4928).
Беларускі рубель аслаб да кошыка валют на 0,22%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 22 студзеня курс долара ЗША вырас — з 1,9775 да 1,9782 беларускага рубля. Курс еўра, наадварот, працягнуў зніжацца — з 2,4206 да 2,4187 рубля.