Курс долара ў Беларусі апусціўся на паўгадавы мінімум
Курс беларускага рубля працягвае расці
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 23 ліпеня панізіліся курсы долара і еўра.
Курс долара апусціўся на паўгадаыв мінімум, еўра патаннеў да мінімуму больш як за тры тыдні. Нязначны рост паказвае толькі курс расійскага рубля.
Вынікі валютных таргоў 23 ліпеня:
Долар ЗША: 3,1467 (-0,0082 / -0,26%);
Еўра: 3,4225 (-0,0222 / -0,64%);
Расійскі рубель: 3,5840 (+0,0005 / +0,01%);
Кітайскі юань: 4,3282 (-0,0397 / -0,91%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.