Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 2 рублі

Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 2 рублі

У чацвер, 23 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША апусціўся ніжэй за 2 рублі. У сераду ён складаў 2,0031 беларускага рубля, у чацвер — 1,9968. Як вядома, курс долара павялічваўся ў першыя тыдні лістапада і 15-га пераадолеў псіхалагічны бар’ер у 2 рублі. Аднак у наступныя дні ён пачаў зніжацца.

Курс еўра вырас — з 2,3553 да 2,3635 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4153 беларускага (у сераду — 3,3939). Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,30%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі