Курс долара ў Беларусі працягвае зніжацца
Перад Новым годам курсы долара і еўра працягваюць зніжацца. 26 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9921 да 1,9791 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3608 да 2,3490 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4287 (у пятніцу — 3,4170).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 22 снежня курс долара ЗША знізіўся з 2,0023 да 1,9921 беларускага рубля, курс еўра паменшаў з 2,3790 да 2,3608 рубля.