Курс долара ў Беларусі вырас адразу на 3 капейкі

Долары, ілюстрацыйнае фота

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 лютага курс долара пайшоў у рост пасля ранейшага зніжэння і павялічыўся адразу на 3 капейкі. Долар паказвае максімум за апошнія два тыдні.

Затое курс еўра панізіўся да мінімуму больш як за месяц. Зменшыўся і курс расійскага рубля — ён апусціўся да дзесяцідзённага мінімуму.

Вынікі валютных таргоў 3 лютага:

Долары ЗША: 3,4310 (+0,0307 / +0,90%);
Еўра: 3,5300 (-0,0225 / -0,63%);
Расійскі рубель: 3,4319 (-0,0093 / -0,27%);
Кітайскі юань: 4,6607 (-0,0067 / -0,14%).

Курс долара ў Беларусі вырас адразу на 3 капейкі
Валютныя курсы 3 лютага / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі