Курс долара ў Беларусі вырас амаль на 2 капейкі

Долары, ілюстрацыйнае фота

Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах 8 траўня на беларускай валютна-фондавай біржы курс долара раптоўна развярнуўся і пайшоў угору, вырасшы амаль на 2 капейкі.

Еўра працягвае падаць, дасягнуўшы мінімуму больш як за месяц. Патаннеў і расійскі рубель.

Вынікі валютных таргоў 8 траўня:

Долар ЗША: 3,0238 (+0,0176 / +0,59%);
Еўра: 3,3900 (−0,0100 / −0,29%);
Расійскі рубель: 3,6652 (−0,0151 / −0,41%);
Кітайскі юань: 4,1735 (+0,0264 / +0,64%).

Курс долара ў Беларусі вырас амаль на 2 капейкі
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.