Курс долара ў Беларусі зноў пераваліў за 2 рублі
Курс долара на чарговых таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 студзеня зноў перакрочыў мяжу ў 2 рублі.
Па выніках таргоў Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9974 да 2, 0104 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 2,3951 да 2,4015. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5232 беларускага (у панядзелак — 3,4936).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,69%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 8 снежня курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9869 да 1,9974 беларускага рубля, а курс еўра пайшоў наніз — з 2,3963 да 2,3951.