Курс долара ў Беларусі зноў вырас
У сераду, 29 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 2,0000 да 2,0039 беларускага рубля, а курс еўра знізіўся — з 2,3797 да 2,3764. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4345 беларускага (у аўторак — 3,4259).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 28 лістапада курс долара зноў вырас да 2 рублёў, курс еўра крыху знізіўся — з 2,3803 да 2,3797 рубля.