Курс долараў ў Беларусі 20 верасня не змяніўся
У сераду, 20 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША не змяніўся: як і ўчора ён роўны 1,9405 беларускага рубля. А вось курс еўра падрас — з 2,3262 да 2,2395. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3389 беларускага (у аўторак — 3,3373).
Беларускі рубель ў параўнанні з кошыкам валют згубіў 0,04%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 19 верасня курс долара ЗША вырас з 1,9382 да 1,9405 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3128 да 2,3262.