Курс рубля ў Беларусі 1 лютага вырас у дачыненні да ўсіх валют

Курс рубля ў Беларусі 1 лютага вырас у дачыненні да ўсіх валют

1 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9803 да 1,9756 беларускага рубля, курс еўра зменшыўся — з 2,4618 да 2,4507 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5114 беларускага (у сераду — 3,5253).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,36%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 31 студзеня курс долара ЗША панізіўся — з 1,9839 да 1,9803 беларускага рубля. Курс еўра наадварот пайшоў уверх — з 2,4514 да 2,4618 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі