Курсы долара і еўра ў Беларусі праселі

Грошы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах 4 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы вырас толькі курс расійскага рубля.
Долар пасля ўчарашняга падаражання патаннеў больш як на 1 капейку. Курс еўра панізіўся да мінімуму амаль за 1,5 месяца.
Вынікі валютных таргоў 4 лютага:
Долар ЗША: 3,4169 (-0,0141 / -0,41%);
Еўра: 3,5220 (-0,0080 / -0,23%);
Расійскі рубель: 3,4364 (+0,0045 / +0,13%);
Кітайскі юань: 4,6475 9-0,0132 / -0,28%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.