Курсы долара і еўра ў Беларусі зноў знізіліся
У аўторак, 19 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў знізіўся — з 2,0213 да 2,0166 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,3801 да 2,3785 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4390 беларускага (у панядзелак — 3,4451).
Беларускі рубль умацаваўся да кошыка валют на 0,18.
Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 18 снежня, курс долара ЗША знізіўся — з 2,0257 да 2,0213 беларускага, курс еўра таксама знізіўся — 2,3882 да 2,3801 рубля.