Курсы долара і расійскага рубля ў Беларусі 26 верасня працягнулі рост

Курсы долара і расійскага рубля ў Беларусі 26 верасня працягнулі рост

У панядзелак, 25 верасня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9394 да 1,9453 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца другі дзень запар — з 2,3094 да 2,3008. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3825 беларускага (у панядзелак — 3,3718).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 25 верасня курс долара ЗША вырас з 1,9366 да 1,9394 беларускага рубля, а курс еўра пайшоў наніз — з 2,3198 да 2,3094. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі