Курсы еўра і долара ў Беларусі 12 снежня знізіліся

Курсы еўра і долара ў Беларусі 12 снежня знізіліся

У панядзелак, 11 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Нацбанк па іх выніках вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0330 да 2,0296 беларускага рубля. Наніз пайшоў і курс еўра — з 2,3973 да 2,3915 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4501 беларускага (у панядзелак — 3,4336).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.

Як перадавала Еўрарадыё, 11 снежня курс долара ЗША знізіўся з 2,0367 да 2,0330 беларускага рубля, а курс еўра вырас з 2,3931 да 2,3973 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі