Кур'ёзныя "зоны для курцоў" з'явіліся па ўсёй Беларусі? (фота)
Кур'ёзная "зона для курцоў" з'явілася не толькі каля чыгуначнага вакзала ў Мінску. Абазначаны на тратуары квадратны лапік са сметніцай пасярод яго ўжо можна пабачыць каля вакзала ў Баранавічах.
Фотафакт: У Мінску зрабілі кур'ёзную "зону для курцоў"
Як піша Intex-press, на прывакзальнай тэрыторыі "Баранавічаў-Палескіх" такіх "спецыяльна абсталяваных" месцаў два. З пачатку лістапада ўжо нельга курыць не толькі ў памяшканні вакзала, але і на пероне ды на іншай адкрытай прывакзальнай тэрыторыі.
Можна меркаваць, што і ў іншых гарадах Беларусі таксама былі абсталяваныя падобныя "зоны для курцоў".
Фота: intex-press.by