Кватэры, не прыватызаваныя да 1 ліпеня 2016-га, стануць арэнднымі

Урад падрыхтаваў праект указа "Аб некаторых пытаннях прававога ўрэгулявання жыллёвых адносін".



26 лістапада Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў указ з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кабяковым, віцэ–прэм’ерам Анатолем Калініным, старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам і міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэем Шорцам. Па словах Лукашэнкі, указ уносіць сур'ёзныя змены ў жыллёвую палітыку.



Лукашэнка: "Па сутнасці, прапануецца новы падыход да фармавання фонду арэнднага жылля. Па-першае, што тычыцца стварэння фонду арэнднага жылля, да 1 красавіка 2014 года плануецца перавесці ў яго ўсе заселеныя службовыя і спецыяльныя жылыя памяшканні. А пасля 1 ліпеня 2016 года — уключыць у гэты фонд і непрыватызаваныя на гэтую дату грамадзянамі дзяржаўныя кватэры. Не прыватызавалі — значыць, яно застаецца дзяржаўным, і мы яго робім арэндным".



На цяперашні час у Беларусі каля 330 тысяч непрыватызаваных кватэраў.



Фота — profi-forex.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі