Латушка — Макею: "Усё ў вашых руках, пайдзіце да Лукашэнкі"
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання, экс-міністр культуры Павел Латушка ў эфіры тэлеканала "Белсат" разважаў пра сітуацыю з санкцыямі і звярнуўся да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.
Латушка: "Санкцыі могуць быць і не ўведзены. Гэта залежыць ад уладаў Беларусі. Я звяртаюся... "Спадар Макей, міністр замежных спраў! Усё ў вашых руках, пайдзіце да Лукашэнкі, скажыце "давайце ўзбудзім усе крымінальныя справы за тое, што забітыя людзі, давайце ўзбудзім тыя крымінальныя справы за тое, што адбываўся гвалт, давайце зробім расследаванні, давайце правядзем паўторныя выбары". І не будзе ніякіх санкцый!".
Латушка мяркуе, што ў санкцыях вінавата сама ўлада, якая не хоча выконваць уласнае заканадаўства. Паводле яго слоў, санкцыі — гэта не самамэта беларускай апазіцыі, а вынік незаконных дзеянняў, масавага гвалту і рэпрэсій, што адбываюцца у Беларусі. ЕС збіраецца ўжо ў бліжэйшы час пашырыць санкцыі. Іх неўзабаве могуць увесці і ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.