Леанід Заіка: Расія нам павінна саступіць у газавай спрэчцы

Леанід Заіка: Расія нам павінна саступіць у газавай спрэчцы

Газавы канфлікт паміж Масквой і Мінскам хутчэй за ўсё скончыцца перамогай беларускага боку. Такое меркаванне вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка выказаў ў жывым эфіры Еўрарадыё падчас гутаркі са Змітром Лукашуком.

Гаворачы пра кошты на расійскі газ, эксперт зазначыў, што кошты на расійскі газ моцна завышаныя. Ён прывёў прыклад з пастаўкамі алжырскага газу ў Еўропу. 1000 кубаметраў алжырскага газу на месцы здабычы каштуе, па словах Заікі, каля 15 долараў. Адпаведна, кажа ён, не можа нашмат даражэй каштаваць і расійскі газ. Таксама недорага каштуе і дастаўка газу.

Найбольш справядлівым коштам для паставак расійскага газу эканаміст лічыць 50 долараў за 1000 кубаметраў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі