Led Zeppelin заняліся вытворчасцю шалікаў
На іх будуць выявы з вокладак класічных альбомаў гурта. І шалікаў будзе ўсяго 50.
Led Zeppelin выпускаюць калекцыю дызайнерскіх шалікаў з выявамі вокладак класічных альбомаў гурта. Дапамагае музыкам у рэалізацыі задуманага дызайнер Пол Сміт. Праект прымеркаваны да перавыдання дзевяці першых альбомаў "Цэпілінаў" у лічбавай якасці. Шалікі выйдуць абмежаваным тыражом усяго ў 50 экземпляраў.
Пол Сміт ужо прадставіў гатовыя мадэлі шалікаў з вокладкамі трох першых кружэлак. Каб выткаць манахромны дызайн вокладак Led Zeppelin, была выкарыстана адмысловая тэхналогія. Чатыры віды высакаякаснай пражы ўзялі для яркага шаліка з вокладкай другога альбома, а псіхадэлічныя ўзоры з вокладкі Led Zeppelin III выкананыя з букляванай мерыносавай воўны.
Шалікі будуць прадавацца ў онлайн-краме PaulSmith.co.uk і ў лонданскім буціку Сміта з 23 кастрычніка 2014 года.
Брытанскі мадэльер ўжо супрацоўнічаў з прадстаўнікамі музычнай індустрыі. Напрыклад, ён распрацаваў вокладку абмежаванай серыі пласцінак з новым альбомам Дэвіда Боўі "The Next Day" і дызайн футболкі ў падтрымку гэтага альбома.
Паводле korrespondent.net
Фота: newsmuz.com