Легендарны саліст "Песняроў" прадае свой дом пад Мінскам за 465 тысяч долараў
Легендарны саліст "Песняроў" Леанід Барткевіч прадае свой дом у вёсцы Валяр'янава пад Мінскам. Сядзіба прадаецца за 465 тысяч долараў у эквіваленце, піша TUT.by.
Гэта трохузроўневы будынак плошчай 437 квадратных метраў. На першым паверсе размяшчаюцца вялікая гасцёўня з камінам і выхадам на тэрасу, кухня, кабінет, санвузел.
У спальні звяртаюць на сябе ўвагу ложак, засцелены вялізнай бел-чырвона-белай коўдрай, і фрэскі на столі.
У цокальным паверсе размяшчаюцца саўна, пакой адпачынку, санвузел, душ, кладоўка, кацельня.
Дом прадаецца за 465 тысяч даляраў у эквіваленце.