Летась на ўтрыманне Дзяржкамітэта судовых экспертызаў патрацілі 273 млрд

6 траўня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект "Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь", а таксама папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія датычаць дзейнасці камітэта. Нагадаем, ён быў створаны ў нашай краіне ў 2013 годзе.

У сваім выступе перад дэпутатамі старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертызаў Андрэй Швед распавёў, колькі было патрачана грошай у 2014 годзе на дзейнасць гэтай новай структуры.

Швед: "Мы палічылі за мінулы год, колькі дзяржава траціць на судова-экспертную дзейнасць. Калі гаварыць пра ўтрыманне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў, гаворка ідзе пра суму каля 273 мільярдаў рублёў. З іх каля 30 млрд — гэта расходныя матэрыялы, каля 40 млрд — амартызацыя лабараторнага абсталявання, каля 70 млрд — амартызацыя асноўных сродкаў і каля 8 млрд — бягучы рамонт экспертнага спецыяльнага абсталявання. Усё астатняе — гэта зарплата і камунальныя паслугі".

Пасля прыняцця паправак у Крымінальна-працэсуальны кодэкс з вінаватых асобаў будзе спаганяцца каля 14% агульнай сумы выдаткаў, якія траціць дзяржава на ўтрыманне Дзяржкамітэта судэкспертызаў — каля 38 млрд рублёў, паведаміў Швед.

На фота і відэа: У снежні мінулага года камітэт судовых экспертызаў наведаў Аляксандр Лукашэнка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі