Летась у Беларусь прыцягнулі трох інвестараў, сёлета — 10: "сур'ёзны прагрэс"
Дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Красоўскі распавёў sb.by пра вынікі дзейнасці. "Наша агенцтва летась змагло прыцягнуць толькі трох інвестараў, — кажа ён. — За дзевяць месяцаў гэтага года — ужо 10 [дзесяць]. Гэта сур'ёзны прагрэс".
3+10=13. Прагрэс проста відавочны! Вось і газета Адміністрацыі прэзідэнта "Беларусь сегодня" цытуе аптымістычныя словы Красоўскага пад загалоўкам: "Пяць прычын на нашу карысць: чаму інвестары выбіраюць Беларусь". Не губляе аптымізму і кіраўнік пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Ён распавёў, што бачыць "цікавасць да Беларусі ў вялізнай колькасці інвестараў па ўсім свеце" (БЕЛТА вынесла гэтыя словы ў загаловак) і ўдакладніў: "Гэта Паўднёва-Усходняя Азія, Блізкі Усход і краіны Лацінскай Амерыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.