Летась у Беларусі афіцыйна беспрацоўных стала менш на 8,1 тысячы чалавек

Летась у Беларусі афіцыйна беспрацоўных стала менш на 8,1 тысячы чалавек

Летась у Беларусі афіцыйна беспрацоўных стала менш на 8,1 тысячы чалавек. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сцвярджае, што з траўня 2016-га афіцыйнае беспрацоўе толькі зніжалася.

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", на 1 студзеня 2017-га на ўліку было 35,3 тысячы беспрацоўных. Гэта 0,8% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва нашай краіны. У пачатку мінулага года афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных налічвалася 43,4 тысячы чалавек (1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва). Максімум быў у траўні 2016-га — 53,8 тысячы чалавек. Пасля гэтага афіцыйнае беспрацоўе спыніла рост.

Адзначаецца, што на пачатак бягучага года колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася да 36 тысяч. Гэта на 25,6% больш, чым было год таму. Атрымліваецца, што ў сярэднім на аднаго беспрацоўнага ў Беларусі прыпадае адна вакансія. У Мінску, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях беспрацоўных менш, чым вакансій.

Летась у Беларусі афіцыйна беспрацоўных стала менш на 8,1 тысячы чалавек
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі