Летась у Мінску працаўладкавалася 5245 кітайцаў

Летась у Мінску працаўладкавалася 5245 кітайцаў

У Мінску летась працоўныя дамовы з беларускімі наймальнікамі заключылі больш за 9 тысяч замежнікаў, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама. 5245 чалавек — кітайцы, 1866 — украінцы, 414 — узбекі. Ёсць таксама грамадзяне такіх краін як Польшча, Сербія, Латвія, Грузія, Іран, ЗША, Германія, Турцыя.

Большасць гэтых людзей працуе ў будаўніцтве — мулярамі, цяслярамі, бетоншчыкамі, арматуршчыкамі, мантажнікамі. Таксама замежнікі задзейнічаныя ў сферы грамадскага харчавання, ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі, некаторыя ачольваюць уласныя прадпрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі