Лічба дня: 17 гадоў турмы за жорсткае забойства

5 лютага ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд па справе аб забойстве 18-гадовай Юліі Саламацінай. Абвінавачанне папрасіла для 26-гадовага мінчука Паўла Цыняўскага 17 гадоў калоніі строгага рэжыму, для яго 48-гадовай маці — два гады калоніі агульнага рэжыму. Такі ж і быў вынесены прысуд.

Першыя 5 гадоў Павел Цыняўскі правядзе ў турме, астатнія — у калоніі строгага рэжыму. Яшчэ 1,5 млрд рублёў кампенсацыі суд спаганяе на карысць пацярпелых з Цыняўскага, з яго маці — 500 млн рублёў.

Маці Саламацінай: Мы не даведаемся, што ён насамрэч зрабіў з маёй дачкой

Падрабязнасці жорсткага забойства Юліі Саламацінай

Чаму звычайны мінчанін забіў і расчляніў малазнаёмую дзяўчыну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі