Лічба дня: 34 хвіліны цягнуўся сюжэт па БТ пра адкрыццё МКАД-2

Лічба дня: 34 хвіліны цягнуўся сюжэт па БТ пра адкрыццё МКАД-2

Сюжэты пра адкрыццё ўчастка другой кальцавой дарогі занялі асноўны эфірны час у выніковых навінах на беларускіх тэлеканалах. Так, на канале АНТ сюжэт пра адкрыццё МКАД-2 ішоў 20 хвілін, пры гэтым сама перадача займае 30 хвілін (66,6%). У сюжэце паказвалі новую дарогу і доўгі выступ Аляксандра Лукашэнкі перад будаўнікамі. Пасля гэтага выйшаў матэрыял пра датэрміновае галасаванне.

Тэлеканал БТ пайшоў яшчэ далей! Сюжэт пра новую дарогу заняў 34 хвіліны эфірнага часу ў праграме "Панарама" з 45 (75%).

Даўжыня новага кавалка аўтадарогі — 27,2 км, максімальная дазволеная хуткасць для легкавых аўтамабіляў — 120 кіламетраў за гадзіну. 

За час, пакуль паказвалі сюжэт на АНТ, новы кавалак дарогі можна праехаць 1,5 разу, а за час сюжэта на БТ — 2,5 разы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі