Лічба дня: Кожны трэці сярод мігрантаў у Беларусі — ўкраінец

Лічба дня: Кожны трэці сярод мігрантаў у Беларусі — ўкраінец

За дзевяць месяцаў 2015-га ў Беларусь прыехалі 8 388 грамадзян Украіны, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паколькі агулам за гэты перыяд у нашу краіну прыехаў 22 261 замежнік, атрымліваецца, што кожны трэці сярод мігрантаў у Беларусі — ўкраінец. Летась у Беларусь за першыя дзевяць месяцаў прыехалі 2 429 грамадзян Украіны (агулам замежнікаў было 15 084).

Сёлета адзначаецца рэзкае павелічэнне колькасці мігрантаў з Кітая, іх ужо 1130 (летась — 350). З Расіі ў нашу краіну прыехалі 6 002 чалавекі (у 2014 годзе было 6 524).

Лічба дня: Кожны трэці сярод мігрантаў у Беларусі — ўкраінец

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі