Лідар украінскай апазіцыі заклікаў на трактарах “штурмаваць кіруючую банду”

Адпаведны зварот ён размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.



“У прызначаны час мабілізацыі усе ўкраінцы — на сталіцу. Са сваімі аўтамабілямі, бусамі, грузавікамі, трактарамі — змагацца за свабодную Украіну. Мэры свабодных гарадоў і мястэчак — запрашаем на экскурсію ў Кіеў з усёй камунальнай гаспадаркай. Студэнты — на вуліцу, біцца за сваю еўрапейскую будучыню. Кіяўляне — на вуліцу, змагацца за свой сталічны гонар. Палітыкі — на вуліцу, разам з сем'ямі і памочнікамі, на сваіх аўто і пешшу — змагацца за дэмакратыю ў гэтай краіне. Губляць ужо няма чаго. Прынятыя законы — гэта турма строгага рэжыму для ўсіх, хто адчувае сябе свабодным чалавекам. Гэта той час, калі правяраецца на практыцы "Душу і цела мы пакладзем за нашу свабоду". Гэта момант ісціны", — напісаў Луцэнка.



16 студзеня Вярхоўная рада з парушэннем нормаў прыняла пакет законаў, якія значна абмяжоўваюць у краіне грамадзянскія свабоды.



Фота — vinnitsaok.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі