Лідара прадпрымальнікаў Шумчанку асудзілі на 5 сутак

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на  Вольгу — жонку лідара "Перспектывы".


 

Анатоля Шумчанку судзілі ў Цэнтральным судзе, абвінаваціўшы ў арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства. Яго мусілі накіраваць у турму на Акрэсціна.



Нагадаем, што лідара прадпрымальнікаў затрымалі ў гандлёвым цэнтры "Паркінг" разам з трыма журналістамі. Журналістаў адпусцілі праз дзве гадзіны, высветліўшы іх асобы.



27 чэрвеня па ўсёй краіне праходзіць страйк прадпрымальнікаў. Паводле некаторых ацэнак, у ім прымае ўдзел 70% дробных прадпрымальнікаў.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі