Ліга чэмпіёнаў: Дубль Месі прынёс “Барселоне” перамогу над “Арсеналам"
23 лютага прайшлі першыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Англійскі “Арсенал” прымаў на сваім полі каталонскую “Барселону” і саступіў з лікам 0:2. Аўтарам абодвух галоў у “Барсы” стаў славуты Ліянэль Месі, прычым абодва мячы ён забіў у канцы гульні — на 71-й 83-й хвілінах.
У той жа дзень італьянскі “Ювентус” разышоўся з мірам з нямецкай “Баварыяй” — 2:2. Італьянцы маглі атрымаць паразу, аднак адыгралі два мячы пад канец гульні.