Ліга Еўропы: “Валенсія” разграміла “Рапід” — 6:0

Ліга Еўропы: “Валенсія” разграміла “Рапід” — 6:0

Першыя матч 1/16 финалу футбольнай Лігі Еўропы адбыліся 18 лютага. У адзін дзень на кантыненце прайшло 14 матчаў, у якіх удзельнічалі ўладальнікі 1-2 месцаў у групавой стадыі турніру, а таксама 8 каманд, якія выбылі з Лігі Чэмпіёнаў.

Найбольш адметным вынікам вылучыўся матч паміж “Валенсіяй” і “Рапідам”: іспанцы разграмілі аўстрыйскіх сапернікаў з лікам 6:0. З буйным лікам выйграла таксама “Севілья” ў нарвежскага “Мольдэ”3:0.

Дортмундская “Барусія” перамагла “Порту” з лікам 2:0, “Сэнт-Эцьен” з Францыі выйграў у швейцарскага “Базэля” 3:2, дацкі “Мідцюланд” перамог “Манчэстэр Юнайтэд” — 2:1, швейцарскі “Сьён” саступіў партугальскай “Бразе” — 1:2

З лікам 1:0 скончыліся наступныя матчы: “Андэрлехт” — “Алімпіакас”, “Вільярэал” — “Напалі”, “Спарта” — “Краснадар”. З лікам 0:1 згулялі “Марсель” з “Атлетыкам” і “Спорынг” з “Баерам”.

“Фіярэнціна” разышлася з мірам з “Тотэнхэмам” — 1:1, такі ж самы лік у матчы “Галатасарай” “Лацыё”. У “сухую” нічыю згулялі “Аўсбург” з “Ліверпулем” і “Шахцёр” з “Шальке”.

Раней турэцкі “Фенербахчэ” выйграў у маскоўскага “Лакаматыва” 2:0.

Другія матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы пройдуць 25 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі