Літоўскі метал-фэст KILKIM ŽAIBU запрашае беларусаў і прапануе бясплатныя візы
Сыграць на сцэне фэсту таксама збіраецца мінскі гурт “Стары Ольса”.
Штогадовы Балтыйскі фестываль хэві-метал і фолк-музыкі KILKIM ŽAIBU ужо ў 14-ы раз пройдзе ў Літве. У знак павагі да старажытных народных традыцый фэст адбываецца ў дні летняга сонцастаяння — 21-23 чэрвеня.
Сёлета KILKIM ŽAIBU пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў здзейсніць падарожжа ў госці да суседзяў і пазнаёміцца са старажытнай культурай балтаў. А каб паспяхова пераадолець мяжу паміж краінамі па ўзгадненні з МЗС Літоўскай Рэспублікі ўладальнікі білетаў на KILKIM ŽAIBU 2013 змогуць атрымаць бясплатныя візы.
Продажу квіткоў у Беларусі стартаваў 13 траўня, а дакументы гледачоў пасольства будзе прымаць з 29 траўня. Уладальнікі квіткоў ужо могуць запісацца на падачу.
У чэрвені на KILKIM ŽAIBU традыцыйна будуць гучаць метал, фолк-каманды і сярэндевечная музыка. Беларусь у лайн-апе фэсту прадставіць “Стары Ольса”.
Інфалінія для Беларусі: +37525 6 169 179 (штодзень з 10:00 да 20:00)
Суполка Вконтакте: vk.com/kilkimzaibu
Фота: www.drugmetal.ru