Літоўскі журналіст сабраў 5 млн еўра на “Байрактар” для Украіны

Літоўскі журналіст сабраў 5 млн еўра на “Байрактар” для Украіны

Літоўскі журналіст Андрус Тапінас сабраў 5 млн еўра, каб набыць Украіне “Байрактар”. Раней згоду на набыццё Тапінас атрымаў ад уладаў Літвы і Турцыі. Збор грошай пракаментаваў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Літоўцы зрабілі гэта! Дзякуй усім, хто дапамог сабраць 5 млн еўра на «Байрактар» за тры дні. Украіна, мы з табой! Дзякуй, Андрус Тапінас, — напісаў міністр.

Турэцкія беспілотнікі “Байрактар” добра зарэкамендавалі сябе падчас расійска-ўкраінскай вайны. Масква нават скардзілася ўладам Турцыі на пастаўкі, але хітры Эрдаган проста разводзіў рукамі: маўляў, дроны вырабляе прыватная кампанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі