Літоўскія памежнікі адкрылі агонь па кантрабандыстах з беларускімі цыгарэтамі
Кантрабандныя беларускія цыгарэты / vsat.lrv.lt
У Літве са стралянінай затрымлівалі трох мужчын, якія везлі кантрабандай беларускія цыгарэты, паведамляе прэс-служба памежнікаў.
Здарэнне адбылося 25 красавіка. Недалёка ад чыгункі ў Вілкавішкскім раёне памежнікі заўважылі аўтамабіль. Кіроўца праігнараваў сігнал аб спыненні і паспрабаваў уцячы. Памежнікам давялося страляць у паветра і па колах машыны.
У аўтамабілі акрамя кіроўцы выявіліся два пасажыры — мясцовыя жыхары 30 і 45 гадоў. У багажніку машыны памежнікі знайшлі чатыры пакеты з беларускімі цыгарэтамі Minsk Capital MS. Яшчэ чатыры пакеты з цыгарэтамі былі знойдзеныя каля чыгункі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.