Літовец вёз у Беларусь 73 кг гашышу на рарытэтным аўто
Літовец вёз у Беларусь 73 кг гашышу / customs.gov.by
У пункце пропуску "Каменны Лог" беларускія мытнікі затрымалі грамадзяніна Літвы, які вёз 73 кг гашышу. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Мужчына ехаў на рарытэтным Chevrolet Corvette 1976 года выпуску праз "чырвоны" калідор. Ён задэклараваў аўто для часовага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС. Іншых тавараў, якія неабходна пісьмова дэклараваць, у яго не было.
Мытнікам падаліся падазронымі паводзіны кіроўцы, таму яны вырашылі накіраваць машыну на агляд у інспекцыйна-надглядны комплекс.
Сканаванне паказала, што ў парожняй задняй частцы аўто за фальшывай сценкай ляжалі 134 брыкеты са спрасаваным рэчывам цёмна-карычневага колеру. Экспертыза паказала, што гэта наркатычны сродак гашыш.
На літоўца пачалі крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў.
Як заяўляе прэс-служба Мытнага камітэта, летасць мытнікі канфіскавалі каля 664 кг наркотыкаў, псіхатропаў і моцнадзейных рэчываў, якія везлі з краін ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.